даўгадзю́бы, ‑ая, ‑ае.
З доўгай дзюбай. Даўгадзюбы журавель.
даўгакры́лы, ‑ая, ‑ае.
1. З доўгімі крыламі. Даўгакрылы стрыж.
2. у знач. наз. даўгакры́лыя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца стрыжы і канібры.
даўгале́цце, ‑я, н.
Доўгае жыццё. — А сто пяцьдзесят тысяч пладовых дрэў — гэта выдатна.. На здароўе людзям, на іх даўгалецце. Паслядовіч. [Вецер] кудлаціў .. выбеленыя даўгалеццем валасы і шкуматаў газету, якую трымаў Міканор у руках. Ракітны.
даўгалы́гі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Высокі і худы; даўганогі. Даўгалыгі, худы, сагнуўшыся ад холаду,.. [Нічыпар] спяшаўся. Чарнышэвіч.
даўгано́гі, ‑ая, ‑ае.
З доўгімі нагамі. Даўганогі бусел.
даўгано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Камар з доўгімі нагамі, які належыць да атрада двухкрылых насякомых.
даўгано́сік, ‑а, м.
Насякомае сямейства жукоў з доўгім хабатком; шкоднік сельскагаспадарчых раслін.
даўгано́сы, ‑ая, ‑ае.
З доўгім носам. Даўганосы камар. Даўганосыя чаравікі.
даўгапо́лы, ‑ая, ‑ае.
З доўгімі поламі. Даўгаполы кажух.
даўгару́кі, ‑ая, ‑ае.
З доўгімі рукамі. З выгляду гэта быў падлетак, худы, даўгарукі, з тонкай шыяй, а па хадзе, па прыгорбленай постаці — мужчына. Мележ.