назвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць вяровак.
2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго‑н. Назвіваць нітак у клубкі.
3. Матаючы, зняць з чаго‑н. у вялікай колькасці; разматаць. Назвіваць пражы.
4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго‑н. Назвіваць гнёздаў.
назво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., чаго.
Звезці, даставіць за пекалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Назвозіць камення. □ Увесь ніжні паверх [млына] быў застаўлены мяшкамі: жыта, ячмень, пшаніца. Назвозілі з усяго сельсавета. Кудравец.
назганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Сагнаць у адно месца вялікую колькасць каго‑н. Тым часам людзей пазганялі паўнюткую хату. Чорны.
назго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Згарнуць нейкую (часцей вялікую) колькасць чаго‑н. Назгортваць лісця ў кучу.
назграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Згрэбці нейкую (часцей вялікую) колькасць чаго‑н. Назграбаць снегу. □ Сена было зверху сухое.. Мы назграбалі сушэйшага, натапталі поўную лодку, прывезлі, амаль што набілі ім нашы палаткі. Гаўрылкін.
наздава́ць, ‑здай, ‑здаеш, ‑здае; ‑здаём, ‑здаяце; зак., чаго.
Разм. Здаць у якой‑н. колькасці. Наздаваць рэчаў ва ўтыльсыравіну.
наздаро́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
У выразе: з кожным не наздароўкаешся — кожнаму не дагодзіш, з кожным добрым не будзеш.
наздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго і над кім-чым.
Вельмі абразіць, прынізіць, зняважыць каго‑н. Ніна ведала ўжо, што абмануў яе Лявон, наздзекаваўся над ёю. Галавач. // Фізічна ўздзейнічаць на каго‑н.; пабіць, збіць. [Дзед:] — Паздзекаваліся легіянеры над.. хлопцамі, білі, ажно ніводнай кветачкі цэлай у іх не засталося. Бядуля.
наздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Садраць, зняць вялікую колькасць чаго‑н. Наздзіраць кары.
наздрава́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан наздраватага; порыстасць.