назалі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
Залічыць у вялікай колькасці. Назалічваць студэнтаў.
назало́гія, ‑і, ж.
Спец. Вучэнне аб хваробах, адзін з асноўных раздзелаў паталогіі.
[Ад грэч. nosos — хвароба і logos — вучэнне.]
наза́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. З насавым адценнем.
назаля́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. назаляць.
назалята́ць, ‑ае; безас. зак.
Заляцець у вялікай колькасці куды‑н., у што‑н. Назалятала матылёў у хату.
назаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму і без дап.
Часта прыставаць да каго‑н., турбаваць каго‑н., дакучаць каму‑н. Два дні хлопчыкі назалялі бацькам і суседзям сваімі роспытамі пра партызанаў. Паўлаў. Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары. Мікуліч.
назано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., чаго.
Занесці, даставіць у вялікай колькасці. Назаносіць рэчаў у пакой.
назапако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Запакаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назапакоўваць кніг.
назапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Запаліць што‑н. у многіх месцах, запаліць да чарзе многае. Назапальваць свечак.
назапа́сіцца, ‑пашуся, ‑пасішся, ‑пасіцца; зак.
Запасціся чым‑н. у вялікай колькасці. Назапасіцца дрывамі. □ Не хапала зброі, і партызаны вырашылі напасці на нямецкі гарнізон, каб назапасіцца гранатамі, патронамі. Бураўкін.