Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напаўдзі́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Амаль дзікі. Не стала .. таго саду, у якім раслі і раскашаваліся напаўдзікія яблыні. Сабаленка.

2. Недастаткова цывілізаваны. Напаўдзікае племя.

напаўдзіку́н, ‑а, м.

1. Чалавек, які па свайму спосабу жыцця і духоўнаму развіццю блізкі да першабытнага чалавека.

2. перан. Малакультурны, неразвіты чалавек.

напаўдрымо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, ж.

Стан, блізкі да дрымоты. Цяжкая напаўдрымота.

напаўдрымо́тны, ‑ая, ‑ае.

Блізкі да дрымотнага. Напаўдрымотны стан.

напаўжабра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Амаль жабрацкі. Напаўжабрацкае жыццё.

напаўжартаўлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Не зусім сур’ёзны, амаль жартаўлівы. Напаўжартаўлівы тон.

напаўжывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Блізкі да смерці, амаль мёртвы. Напаўжывы ад голаду.

2. перан. Які зусім аслабеў, страціў сілы ад якога‑н. перажывання. Напаўжывы ад страху.

напаўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Амаль забыты. [Лакота] пераводзіць погляд на паляну і спрабуе ўявіць на ёй далёкі, напаўзабыты вобраз. Зарэцкі.

напаўзабыццё, ‑я, н.

Стан, блізкі да забыцця, няпоўнае забыццё. Веньямін ужо знаходзіўся ў прыемным стане напаўзабыцця, за якім пачынаецца сон, калі ў дзверы нехта моцна загрукатаў. Навуменка.

напаўзава́лены, ‑ая, ‑ае.

Напалавіну завалены, амаль завалены. Напаўзавалены бліндаж.