навелі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Аўтар навел 1. Праблема стварэння вобраза новага чалавека хвалявала беларускіх навелістаў 20‑х гадоў. Пшыркоў.
навелі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да навеліст.
навелі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж., зб.
Жанр навелы 1. Беларуская навелістыка.
навелісты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць навелістычнага.
навелісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да навелы 1. Навелістычная літаратура.
наверадзі́цца, ‑вераджуся, ‑вярэдзішся, ‑вярэдзіцца; зак.
Тое, што і навярэдзіцца.
наверадзі́ць, ‑вераджу, ‑вярэдзіш, ‑вярадзіць; зак., што.
Тое, што і навярэдзіць. Пад самую восень забалела ў Цімошкі нага. Ці наверадзіў яе, за кароўкамі па лесе ходзячы, ці намуляў яе аборкамі, ці якая другая прычына, але нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас.
навербава́ны і навярбо́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад навербаваць.
навербава́ць, ‑вярбую, ‑вярбуеш, ‑вярбуе; зак., каго-што.
1. Завербаваць у нейкай колькасці. [Кухта:] — Хачу прасіць, каб дазволілі навербаваць тысячы дзве рабочых на перыферыі. Карпаў.
2. Стварыць, арганізаваць шляхам вярбоўкі. Навербаваць войска.