Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дакрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., каго.

Разм.

1. Голасна завучы каго‑н., прымусіць адклікнуцца, прыйсці; дазвацца. — А я да вас сюды яшчэ ўчора вечарам прыйшоў. Крычаў, крычаў. Так і не дакрычаўся вас. Няхай.

2. Крыкам давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дакрычацца да хрыпаты.

дактара́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Педантычна павучальны, катэгарычна (пра тон, манеру гаварыць).

[Ад лац. doctoralis — уласцівы настаўніку, вучонаму.]

дактара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Вучоны, прымацаваны да навуковай установы для падрыхтоўкі доктарскай дысертацыі.

дактаранту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма падрыхтоўкі дактароў навук. // Занятак, дзейнасць дактаранта.

дактара́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дактаранта.

дакто́рка і до́ктарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жанчына-ўрач. [Дачка нарадавольца] была ўжо не першай маладосці, працавала дакторкаю ў адной з земскіх бальніц. Колас. Вінцусь ураз пазнаў у жанчыне доктарку, што лечыць яго Зоську. Арабей.

дактры́на, ‑ы, ж.

Кніжн. Навуковая або філасофская тэорыя, палітычная сістэма, вучэнне. Дзяржаўная дактрына. Ваенная дактрына.

[Лац. doctrina.]

дактрынёр, ‑а, м.

Кніжн. Чалавек, які слепа і педантычна прытрымліваецца якой‑н. дактрыны; схаласт, начотчык.

[Фр. doctrinaire.]

дактрынёрскі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да дактрынёра, уласцівы дактрынёру. Дактрынёрскі падыход да справы. Дактрынёрскае ўяўленне.

дактрынёрства, ‑а, м.

Кніжн. Дактрынёрскія адносіны да рэчаіснасці; дагматызм. Упадаць у дактрынёрства.