нацяпля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да нацяпліцца.
2. Зак. да нацяпляць.
нацяпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да нацяпліць.
нацярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Зведаць, перажыць шмат чаго‑н. непрыемнага, цяжкага; нагаравацца. Нацярпецца голаду і холаду. □ Румыны нашу армію сустракалі як родную, народ тут бедны, нацярпеўся, адчуў адразу, што армія краіны сацыялізма нясе вызваленне. Прокша.
нацяру́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нацярушыць.
нацяру́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. нацярушваць — нацерушыць (у 1 знач.).
нацяру́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нацерушыцца (у 1 знач.).
2. Зал. да нацярушваць.
нацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нацерушыць.
нацярэ́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нацерабіць.
нацярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нацерабіць.
наця́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Нацягнуты. Жыццё — нацятая струна, Крані яе — і адгукнецца. Хведаровіч.
2. перан. Напружаны. І раптам.. у нацятую цішыню пачынае ўпарта прабівацца тонкі, працяжны, знаёмы нам гул. Вітка.