Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Скінуць пэўную колькасць чаго‑н. Наскідаць камення. □ Паліва на беразе поўна. Веснавая вада пакінула тут трэскі, карчэўе, кавалкі дошак і нават ладныя паленцы.. Можа за якіх дзесяць мінут мы наскідалі цэлую груду. Савіцкі.

наскі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наскідаць. Са скавародкі стос блінцоў Наскідвала ўжо маці. Вітка.

насклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Скласці ў адно або некалькі месцаў многа чаго‑н. Наскладаць сала ў кублы.

наскла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наскладаць.

наскле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Склеіць у вялікай колькасці.

наскле́лы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Які настыў, намёрзся. Холадна ў галёнкі, і жывёла ледзьве ступае нагамі, насклелымі і здранцвелымі. Пташнікаў. Насклелы твар абдало знаёмымі пахамі малака, .. каравяку. Місько.

наско́к, ‑у, м.

1. Скачок з мэтай нападу. Наскок звера. // Імклівы варожы напад. Каб лягчэй было адбіць Ворагаў наскокі — Загадаў ён [князь] роў прарыць, Як рака, глыбокі. Гілевіч. Захопнікі заселі ў Карчэвічах, і пачаліся штодзённыя наскокі на Скумаўскі лес. Дуброўскі.

2. перан. Нападкі, абвінавачванні, часцей грубыя, беспадстаўныя. Адміністрацыйны наскок. □ Замест бурнага наскоку, да якога я падрыхтаваўся загадзя, жонка толькі засмяялася і сказала: — Ого, дык ты не толькі рыбы, але і ліса злавіў? Ляўданскі.

•••

З наскоку — а) з разгону, хутка; б) не падумаўшы як след, добра не разабраўшыся. [Валатовіч:] — [Бародка] заўсёды ўсё рабіў з наскоку, штурмам, без належнай праверкі. Шамякін.

наско́кам, прысл.

Разм. З разгону, хутка; адразу. [Кастусю] хлопцы казалі: латынь наскокам не возьмеш. Б. Стральцоў. // Мімаходам, наездам, выпадкова. [Алесь:] «Забыўся я на казарму. У арцелях наскокам бываю. Адарваўся. Бачаць хлопцы, гледзячы не, .. толькі начальніка, якога баяцца трэба.. Нядобра гэта!» Шынклер.

наско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наскочыць (у 1, 2 знач.).

наско́ра, прысл.

Разм. Хутка, наспех. Зрабіць наскора. Паесці наскора. □ К .. [краўцу] падбягалі людзі, наскора віталіся і адбягалі да работы. Чорны.