накі́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. накідваць 1 — накінуць (у 1 знач.).
накі́двацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накінуцца.
2. Зал. да накідваць 1.
накі́двацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да накідваць 2.
накі́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накінуць.
накі́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накі́даць.
накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Адзенне без рукавоў, якое накідваецца на плечы. Плашч-накідка. □ На плячах [хлопчыка] кароценькая накідка ці плашч, а ў руках нібы дубец, толькі сплецены з раменьчыкамі. Маўр.
2. Пакрывала на падушкі. Вышываная накідка. □ Ганна.. прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках. Гартны.
накідны́, ‑ая, ‑ое.
Такі, які накідаецца на каго‑, што‑н. Накідная сетка. // Які носіцца наапашкі. Накідны плашч.
накі́нуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накінуць.
накі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., на каго-што.
1. Кінуўшыся, напасці на каго‑н. Сабака накінуўся на чалавека. □ Паліцыя пакінула падворкі, з нагайкамі накінулася на людзей. Пестрак. Аднекуль зверху на буслоў накінуліся два буйныя драпежнікі. Самусенка.
2. Пачаць раптам папракаць, лаяць каго‑н. — Вечна ты не верыш! — накінулася на.. [Ахметку] Люся. — І не сорамна табе? Даніленка. — А вы што стаіце. .. Годзе абіваць бокі, — накінулася раптам на ўсіх разгневана Малання. Мележ.
3. Пачаць з азартам, прагнасцю што‑н. рабіць. Накінуцца на кнігі. Накінуцца на ежу. □ Андрэй з нейкай лютасцю накінуўся на работу. Шахавец. Вёска хадзіла цяпер па ягады, а на грыбы яна накінецца пазней, калі баравікі пойдуць. М. Стральцоў.
накі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго‑, што‑н. Рамір зняў куртку, накінуў на Верыны плечы. Асіпенка. Паставілі [дзяўчаты станок] ў кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы. Арабей. // Наспех надзець на сябе што‑н. Не надзеючы кашулі, [Платон] накінуў паліто на плечы, уздзеў кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў. Пестрак. Маці хуценька апранулася, пакінула на сябе кажух і подбегам кінулася да Аксаны. Скрыпка. // Начапіць кідком што‑н. [Дамінік] лёгка саскочыў з возіка, накінуў лейцы на шула, прывітаўся з братамі. С. Александровіч.
2. Разм. Дабавіць, прыбавіць да чаго‑н. — Вы не толькі вучыце, але і выхоўваеце .. [сыноў], — прыязна сказаў.. [Рымашэўскі] Лабановічу і ўжо сам па сваёй добрай волі накінуў яшчэ тры рублі за навучанне. Колас.
на́кіп, ‑у, м.
1. Пена, якая ўтвараецца на паверхні вадкасці пры кіпенні. Накіп на супе. // Цвёрды асадак на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.
2. перан. Тое, што накіпела ў сэрцы, душы; цяжкае пачуццё ад непрыемнай падзеі, размовы і інш. На душы было лёгка і светла, нібы.. [Максім] раптам змыў увесь накіп. Шамякін.
накіпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. накіпаць — накіпець.