назна́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад назначыць.
назнача́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да назначыцца.
2. Зал. да назначаць.
назнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да назначыць.
назна́чыцца, ‑чыцца; зак.
Абазначыцца, стаць прыкметным, яўным. У белым халаце Міхаіл Пятровіч выглядаў стройным і па-ваеннаму падцягнутым. Толькі яшчэ больш, пасівелі ў яго скроні ды назначыліся маршчыны ля вачэй і рота. С. Александровіч.
назна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Прызначыць на якую‑н. пасаду, працу. Назначыць дзяжурных. □ [Пан:] — Хітры ты чалавек, Палуян. Недарма цябе солтысам назначылі. Брыль.
2. Вызначыць загадзя тэрмін, час чаго‑н. Назначыць спатканне. □ Кангрэс назначылі на нядзелю, ён павінен быў пачацца пасля паўдня. Чорны.
3. Намеціць што‑н. зрабіць. Ніякай работы на гэты дзень.. [Раман] яшчэ не назначыў сабе. Колас.
4. Устанавіць (пенсію, утрыманне, прэмію і пад.). У канцы пісьма штаб палка прапанаваў.. назначыць сям’і памёршага пенсію. Чорны. // Устанавіць памеры платы. Назначыць цану.
5. Прадпісаць, рэкамендаваць выкананне чаго‑н. Назначыць лякарства. Назначыць вапны.
6. Прысудзіць (у якой‑н. гульні). Назначыць штрафны ўдар.
7. Паставіць знак, метку на чым‑н.; абазначыць. Назначыць меткай качанят. Назначыць дрэвы на высечку.
назначэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Той, хто займае выбарную пасаду па назначэнню, а не ў выніку выбараў.
назначэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. назначаць — назначыць.
2. Распараджэнне, пастанова аб прызначэнні на якую‑н. пасаду, работу. Атрымаць назначэнне. □ Дэсант лічыўся разгромленым, і .. [камандзір] чакаў новага назначэння. Чорны. // Разм. Дакумент, які пацвярджае прызначэнне на пасаду, работу. У кішэні ляжала назначэнне на новую работу.
3. Асноўная функцыя, роля каго‑, чаго‑н. Атрад асобага назначэння. // Мэта, прызначэнне каго‑, чаго‑н. Мець сваё назначэнне. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум. Колас.
4. Прадпісанне ўрача. Доктар Сільвановіч запісваў у картачку назначэнне хвораму. Арабей.
назніма́ць і наздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Зняць нейкую колькасць за некалькі прыёмаў. Назнімаць адзення з вешалкі. Назнімаць бялізны з вяроўкі. Назнімаць вяршкоў з малака.
2. Вызваліць ад работы, звольніць з пасады вялікую колькасць людзей.
3. Зрабіць нейкую колькасць здымкаў. [Жарнавік], ездзячы па Палессі, наздымаў краявідаў, сёл, дарог. Пестрак.
назно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.
Знесці ў адно месца вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Людзі самі назносілі ў хаты навасельцаў усякага частавання і спраўлялі гэты дзень, як свята. Краўчанка. Парабкі ад сваіх небагатых набыткаў назносілі маладым гару падарункаў. Чарнышэвіч.
назо́йлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць назойлівага. // Дакучлівыя, назойлівыя паводзіны.