Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спец. Рабіць надгляд. Надглядаць на таможні.

надгля́дчык, ‑а, м.

Той, хто робіць надгляд. Надглядчык на таможні.

надгля́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да надглядчык.

надгніва́ць, ‑ае.

Незак. да надгнісці, надгніць.

надгні́сці, ‑гніе; зак.

Трошкі падгніць. Яблык надгніў.

надгні́ць, ‑гніе; зак.

Тое, што і надгнісці.

надго́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над гарою, гарамі, вышэй гары, гор. З надгорных туманаў выходзіў бледны месяц. Самуйлёнак.

надгру́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны над грудзьмі, вышэй грудзей. Надгрудныя мышцы.

надгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надгрызці.

надгры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надгрызці.