Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вылу́шчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вылушчыцца.

2. Зал. да вылушчваць.

вылу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вылушчыць.

вы́лушчыцца, ‑шчыцца; зак.

Выпасці з шкарлупіння, цвёрдай абалонкі; вылузацца. Пераспелы гарох вылушчыўся.

вы́лушчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑плыць; зак., што.

Выняць зерне з шкарлупіння, цвёрдай абалонкі; вылузаць. Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі. // Спец. Выдаліць хірургічным спосабам. Вылушчыць пухліну. Вылушчыць хворую костку.

вы́лысець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць лысым.

вы́людак, ‑дка, м.

Найгоршы сярод людзей; вырадак. // перан. Вельмі жорсткі чалавек; бандыт, кат. Зграя фашысцкіх вылюдкаў будзе знішчана, змецена з твару зямлі. Купала.

вы́людзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рослым, прыгожым, развітым фізічна; стаць выхаваным. А.. [сын] за перыяд сваёй вандраўкі вылюдзеў, стаў прыгожы і статны. Хведаровіч.

вы́люднець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і вылюдзець. Я цябе, брат, і не пазнаў. Ты гэтак падрос, вылюднеў. Малайчына! Сабаленка.

выляга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вылягаць.

выляга́ць, ‑ае; незак.

Прыгінацца сцяблом да зямлі (пра збожжавыя расліны).