Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вымага́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымагаць.

вымага́цца, ‑аецца; безас. незак.

Патрабавацца. Ідуць-чаканяць левай-правай, Як вымагаецца «уставам». Колас.

вымага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Дамагацца чаго‑н. прымусам, сілай, пагрозамі; настойліва патрабаваць. Вымагаць грошы.

2. чаго, са злучн. «каб» і без дап. Патрабаваць. Вымагаць да сябе ўвагі. Работа вымагае ўмення. □ Радасць працы вымагае, каб усё тое, што добра зроблена, было заўважана і адзначана. Чорны. Садзяцца госці, ды не зразу,.. Бо так шляхетнасць вымагае. Колас.

вы́мазаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымазаць.

2. у знач. прым. Памазаны маззю; забруджаны.

вы́мазацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; заг. вымажся; зак.

1. Намазаць сябе чым‑н. Вымазацца крэмам.

2. у што. Разм. Запэцкацца, замазацца. Вымазацца ў дзёгаць. Вымазацца ў гліну.

вы́мазаць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; заг. вымаж; зак., што.

1. Намазаць, нацерці чым‑н. Вымазаць паркет масцікай.

2. у што. Разм. Запэцкаць, замазаць. Вымазаць адзенне ў мел.

3. Разм. Расходаваць на мазанне, націранне. Вымазаць увесь вазелін. // Зняць, ачысціць з паверхні чаго‑н. рэшткі масла, смятаны і пад. Вымазаць скавараду.

выма́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вымазацца.

2. Зал. да вымазваць.

выма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымазаць.

вы́майстраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Зрабіць што‑н. з вялікім майстэрствам; змайстраваць. Вымайстраваць скрыпку.

вымайстро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вымайстроўваць.