вымазаць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; заг. вымаж; зак., што.

1. Намазаць, нацерці чым‑н. Вымазаць паркет масцікай.

2. у што. Разм. Запэцкаць, замазаць. Вымазаць адзенне ў мел.

3. Разм. Расходаваць на мазанне, націранне. Вымазаць увесь вазелін. // Зняць, ачысціць з паверхні чаго‑н. рэшткі масла, смятаны і пад. Вымазаць скавараду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)