Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нардо́м, ‑а, м.

Уст. Народны дом — устапова для правядзення культурных мерапрыемстваў.

на́рды, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і трыктрак.

нарза́н, ‑у, м.

Вуглякіслая мінеральная вада. Піць нарзан.

[Ад кабардзінскага нарт-санэ — напітак казачнага гераічнага племені нартаў.]

нарза́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нарзану; прыгатаваны з нарзану. Нарзанная крыніца. Нарзанныя вапны.

наркалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наркалогіі. Наркалагічны кабінет.

наркало́гія, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб, выкліканых наркаманіяй, і лячэннем наркаманаў.

наркама́н, ‑а, м.

Чалавек, які мае моцную, хваравітую цягу да наркотыкаў.

наркама́нія, ‑і, ж.

Захворванне, якое суправаджаецца моцнай, хваравітай цягай да наркотыкаў. Хварэць наркаманіяй.

наркама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да наркаман.

наркама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Народны камісарыят (афіцыйная назва, якой карысталіся да 15 сакавіка 1946 г.). Прадстаўнік наркамата.