вылуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вылучыць.
вы́лучыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Вызначыцца чым‑н. сярод іншых. Вылучыцца сваімі здольнасцямі, працавітасцю.
2. Выйсці, выступіць з чаго‑н. у выніку пэўных працэсаў.
вы́лучыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Адабраўшы, адасобіць ад агульнай масы; выдзеліць. Вылучыць кваліфікаваных рабочых у асобную брыгаду. □ На ахову параненых вылучылі невялічкую групу. Брыль. Цяпер трэба было вылучыць з усяго ўбачанага і пачутага галоўнае і перадаць яго таварышу Ігнату. Мікуліч. // Адзначыць якім‑н. чынам. Яго вылучылі як лепшага вучня. Вылучыць твор на атрыманне прэміі.
2. Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу. Вылучыць кандыдатаў у дэпутаты. Вылучыць на партыйную работу.
3. Аддаць каму‑н. на карыстанне. На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.
4. Выбраць, падабраць, знайсці. Вылучыўшы зручную хвіліну, Андрэй падзякаваў, папрасіў прабачэння і выйшаў з-за стала. Колас.
5. Выпусціць, выдзеліць. Вылучыць пах.
вылучэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Радавы супрацоўнік (рабочы, селянін, служачы), вылучаны на адказную работу. У цэнтры аповесці «Таварыш Мінкін» — адна з самых тыповых фігур таго часу — вылучэнец з рабочых. Каваленка.
вылучэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, Р мн. ‑нак, ж.
Разм. Жан. да вылучэнец.
вылучэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вылучыць (у 1, 2, 3 і 5 знач.).
2. Разм. Тое, што і выпраменьванне. Вылучэнне цяпла.
вылучэ́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вылучэнства.
вылучэ́нства, ‑а, н.
Разм. Вылучэнне радавых супрацоўнікаў (рабочых, сялян, служачых) на адказную работу.
вы́лушчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вылушчыць.
2. у знач. прым. Свабодны ад зярнят. Вылушчаны стручок. // Свабодны ад шкарлупіны. Вылушчаныя арэхі.
вылу́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вылушчваць — вылушчыць.