напа́рстак, ‑тка, м.
Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоць іголкай. [Арына].. знайшла ў шуфлядцы напарстак і пачала цыраваць. Карпаў. Тыдні праз тры я ўжо ўмеў шыць з напарсткам, умеў стачыць дзве полкі саматканага сукна. Сабаленка.
напа́рсткавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да напарстка. // перан. Вельмі малы. Сцюардэсы зноў частуюць нас вінамі розных марак у напарсткавых чарках і аптэкарскімі дозамі закусак. Новікаў.
напарта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. груб. Зрабіць што‑н. дрэнна, неахайна. [Есіп:] — Канчайце [крыць страху], а то больш напартачыце, як наробіце. Цёмна ўжо. Скрыган.
напа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Уволю, добра папарыцца.
напа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. чаго. Параннем прыгатаваць. Напарыць буракоў. Напарыць цэбар сечкі. □ Хто не ведае, як адбываецца ў нас на Беларусі вяселле? Напякуць усяго, насмажаць, папараць — стол ломіцца. Прокша.
2. каго-што. Разм. Уволю, добра папарыць. Напарыць спіну ў лазні.
3. чаго. Кіпячэннем прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напарыць малака. □ Маці запаліла грубку, напарыла нейкіх траў, і бабуля доўга абмывала настоем цела. Асіпенка.
напа́с, ‑у, м.
Ступень адкормленасці жывёлы.
напа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напасвіць.
напа́свіцца, ‑сецца; зак.
Наесціся на пашы; уволю, многа папасвіцца (пра жывёлу, птушак). І нічога.. кабылка не ела, відаць, напасвілася. Кулакоўскі.
напа́свіць, ‑су, ‑сеш, ‑се; ‑сем, ‑сяце; пр. напасвіў, ‑віла; заг. напасі; зак., каго.
Пасучы на нашы, накарміць (пра жывёлу, птушак). Раніцай я добра напасвіў .. [каня] на межах і ўзмежках, а дома падкінуў ахапак канюшыны. Якімовіч. — Добра напасвіш кароў — будзе малако, — часта гаварыла даярка пастуху. Дадзіёмаў.
напаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. Нагадзіць (пра птушак, жывёлу). Сабака напаскудзіў.
2. перан. Нарабіць паскудства, нашкодзіць. [Лясніцкі:] — Ад нас .. [здраднік] не схаваецца нідзе. А каб ён яшчэ не напаскудзіў, трэба быць больш пільнымі. Шамякін.