надвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надвязаць.
2. Тое, што надвязана.
надвячо́рак, ‑рка, м.
Пара перад самым вечарам. Стаяў ціхі надвячорак пасля спякотага дня. Грамовіч. У даліну артылерысты прыехалі хмурным надвячоркам. Мележ.
надвячо́ркавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да надвячорка. На асеннія пожні, Завяршаючы дзень, Ападае апошні Надвячоркавы цень. Глебка.
надвячо́ркам, прысл.
Перад самым надыходам вечара. Надвячоркам, калі сонца збіраецца на спачын, ідуць заўсёды [дзед і Таццянка] на горку да планетарыя. Юрэвіч.
надвячэ́рні, ‑яя, ‑яе.
Які бывае перад заходам сонца, перад вечарам. Надвячэрні час. Надвячэрняя цішыня.
надгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надгабляваць.
надгаблява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надгабляваць.
надгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Састругаць, згабляваць трохі, з аднаго боку. Надгабляваць дошку.
на́дгаладзь, прысл.
Разм. Не поўнасцю наядаючыся, хочучы есці. На колькі хопіць сям’і таго, што яна пажне? Хіба да каляд, а потым — зноў жыццё надгаладзь, у нястачах і горы. Хадкевіч.