на́брыдзь, ‑і, зб., ж.
Абл. пагард. Зброд. Вой ідзе! Не ўгаворамі Ачышчаецца ад набрыдзі планета. Зуёнак.
набрыня́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад набрыняць.
2. у знач. прым. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці, вадкасці. Стэпы дыхалі гаркавата-п’яным чадам вясны і вільгаццю набрынялай зямлі. Грахоўскі. У ярах, на ўзлесках сям-там ляжалі лапіны набрынялага бурага снегу. Алешка.
3. у знач. прым. Які павялічыўся ў аб’ёме, стаў гатовым да таго, каб распусціцца. Набрынялыя пупышкі, Што яшчэ драмалі ўчора, Ахінаюць голле пышна, Вабяць яркасцю ўбораў. Гілевіч.
набрыня́ць, ‑яе; зак.
1. Набраўшыся вільгаці, вадкасці, павялічыцца ў аб’ёме. Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка. Лёд на рацэ набрыняў, зламаліся на ім і запоўніліся вадой пракладзеныя людзьмі сцяжынкі. Хадкевіч. // Наогул прасякнуць вільгаццю, вадкасцю. Штаны і ватоўка адразу ж набрынялі вадою і пачарнелі. М. Ткачоў. [Ігнацюк] гнаў аўтобус, гледзячы толькі наперад. Бінт на руцэ збіўся, набрыняў крывёю. Хомчанка.
2. Тое, што і набухнуць (у 1 знач.). Стаяла вясна. Яшчэ не распусціліся клейкія бярозавыя лісточкі, а пупышкі ўжо набрынялі. Даніленка.
набрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. набраў, ‑брыла, ‑ло; зак.
1. на каго-што і без дап. Ідучы, выпадкова на каго‑, што‑н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго‑, што‑н. Неяк пад восень, на тарфяным балоце, ноччу .. [Казя] набрыла на поўную вады [яму]... Брыль. І ў цяньку пад плотам я набрыў на хлопчыка, які соладка спаў. Пестрак. — Хадзем адсюль, а то яшчэ хто набрыдзе, сорамна будзе, — сказала Галя. Сабаленка. // перан.; без дап. З’явіцца, узнікнуць. Зноў набрылі тыя неспакойныя думы: а каб чаго не выйшла? Броўка.
2. безас. Разм. Прыйсці ў нейкай колькасці. Украінцаў тут гурма Й Старобінцаў нашых Набрыло, як на кірмаш, На багнаву пашу. Купала.
набудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., чаго.
Пабудаваць у вялікай колькасці. [Кацярына:] — Гэта ж я тут тры гады таму назад на торфе рабіла. Завербавалася і першы раз у жыцці выехала з.. вёскі сюды на заработкі. А цяпер вось пасёлка і не пазнаць. Столькі тут набудавалі. Сапрыка.
набурча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Уволю, многа пабурчаць.
набурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., на каго-што.
Разм. Пабурчаць, насварыцца на каго‑н.
набуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., што і чаго.
Прасвідраваць бурам у якой‑н. колькасці. Набурыць свідравін.
набуха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. набухаць — набухнуць.