Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дамучыцца.

даму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дамучыць.

даму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм.

1. Памерці ад мук, адмучыцца.

2. Прамучыцца да пэўнага часу. Дамучыўся да вясны.

даму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Канчаткова змучыць.

2. перан. З цяжкасцю давесці да канца, дакончыць што‑н. — Я ж прачытаў тваю дысертацыю. — Дамучыў? — з усмешкай спытаўся Максім. Брыль.

дамча́цца і даімча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Вельмі хутка дабегчы, даехаць, даляцець да якога‑н. месца. Хутка цягнік дамчаўся да лесу. Пальчэўскі. [Лук’янскі] даімчаўся да апошніх хвояў і кінуўся ўправа. Там быў густы і стары лес. Чорны.

дамча́ць і даімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм.

1. каго-што. Вельмі хутка давезці, даставіць да якога‑н. месца. — Ну, цяпер трымайцеся, я мігам дамчу вас у Забалоцце. Скрыпка. Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку даімчала да яго новай кватэры. Чорны.

2. Тое, што і дамчацца, даімчацца. Стаеннік шпарка даімчаў да Старыцы і спыніўся на ўскраіне яе ля дома Ваўчка. Хадкевіч.

дамыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дамываць — дамыць.

дамыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дамыцца (у 1 знач.).

2. Зал. да дамываць.

дамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дамыць.

дамы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разважыўшы, прыдумаць дадаткова, дадумаць да канца. Аднак і пры наяўнасці самых дбайных адносін да канкрэтнага факта пісьменнік павінен нешта дадумаць, дамысліць і абагульніць. «ЛіМ». [Азгур] перш пачаў сам мне паказваць і тлумачыць замыслы, кампазіцыі, але ўгледзеў, што гэта мяне скоўвае, не дае дамысліць і пашукаць рашэння самому. Скрыган.