Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́сеўкі, ‑севак; адз. няма.

Тое, што адлучана ў працэсе прасейвання.

вы́сечаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высечы.

вы́сечка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. высечы (у 1–3 знач.).

2. Р мн. ‑чак. Месца, дзе высеклі лес; высека. [Макар] начаваў і дняваў на высечках ля казённага лесу, зрэдку толькі прыходзячы ў хату па харчы. Асіпенка. Свежую высечку, як толькі растане снег і прагрэецца зямля, з краю ў край запоўняць маладыя сасонкі. Паслядовіч.

вы́сечы і (радзей) вы́секчы, ‑секу, ‑сечаш, ‑сеча; ‑сечам, ‑сечаце, ‑секуць; пр. высек, ‑ла; зак., што.

1. Ссячы ўсё, знішчыць. У час вайны тут высеклі ўвесь лес, але за апошнія гады дзялянка зарасла маладым бярэзнікам. Шуцько. // Ссячы, выбраўшы што‑н. патрэбнае. Высечы жардзіну.

2. Секучы, дастаць, выняць што‑н. Высечы кавалак лёду.

3. Зрабіць, стварыць высечкай. Высечы паз. Высечы надпіс. Высечы помнік з граніту.

4. Выбіць, выкрасіць. Куля высекла іскру на валуне і са свістам зрыкашэціла. Шамякін.

вы́сечыся і (радзей) вы́секчыся, ‑чацца; зак.

Разм. Стаць карацейшым; выпасці; вылезці (пра валасы). Некалі таўшчэзныя, доўгія, русыя косы Хрысціны патанчэлі, высекліся, выцвілі і страцілі свой ранейшы бляск. Гурскі.

вы́сеяны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высеяць.

вы́сеяцца, ‑сеецца; зак.

Паспеўшы, упасці на глебу. // Паспеўшы, вызваліцца ад насення.

вы́сеяць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Рассеяць насенне; пасеяць. Высеяць сто пудоў жыта.

2. Прасяваючы, адлучыць што‑н.; адсеяць.

высёрбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высербаць.

вы́сілак, ‑лку, м.

Разм. Напружанне, намаганне. А робіць .. [хлапец] работу сваю без ніякага высілку. Пестрак.