Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іней, ✂, м.

Тонкі слой ледзяных крышталяў, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням на ахалоджанай паверхні чаго-н.

  • Дрэвы пакрыліся інеем.

інертны, ✂.

  1. Які мае інерцыю (у 1 знач.; спец.).

  2. Бяздзейны, безыніцыятыўны.

    • І. чалавек.
    • Інертныя газы —якія не ўступаюць у хімічныя рэакцыі.

|| наз. інертнасць, ✂.

інерцыя, ✂, ж.

  1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

    • Ляцець па інерцыі.
  2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

◊

  • Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцыйны, ✂.

інець, ✂; незак.

Пакрывацца інеем.

|| зак. заінець, ✂.

  • Дрэвы заінелі.