Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інфантылізм, ✂, м.

  1. Адсталасць у развіцці, якая характарызуецца захаваннем у дарослага фізічных або псіхічных рыс дзіцячага ўзросту (спец.).

  2. Паводзіны дарослага, падобныя на паводзіны дзіцяці (кніжн.).

    • І. у паводзінах.

інфантыльны, ✂.

  1. Недаразвіты, які пакутуе інфантылізмам (у 1 знач.; спец.).

  2. Падобны па манерах, светаўспрыманню да дзіцяці (кніжн.).

    • І. тон.

|| наз. інфантыльнасць, ✂.

інфаркт, ✂, м.

Спыненне прытоку крыві ў выніку спазмаў артэрый, іх закупорвання, а таксама ачаг амярцвення сардэчнай мышцы, які ўзнікае пры гэтым.

|| прым. інфарктны, ✂.

інфармаваны, ✂.

Добра дасведчаны ў чым-н., які валодае падрабязнай інфармацыяй адносна чаго-н.

|| наз. інфармаванасць, ✂.

інфармаваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) інфармацыю.

  • І. прысутных аб выніках з’езда.

|| зак. праінфармаваць, ✂.

інфарматар, ✂, м.

Той, хто інфармуе.

  • Дасведчаны і.

|| прым. інфарматарскі, ✂.

інфарматыка, ✂, ж.

Навука аб агульных уласцівасцях і структуры навуковай інфармацыі, заканамернасцях яе стварэння, ператварэння, назапашвання, перадачы і выкарыстання.

інфарматыўны, ✂.

Насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

|| наз. інфарматыўнасць, ✂.

інфармацыя, ✂, ж.

  1. Звесткі аб навакольным свеце і працэсах, якія ў ім працякаюць і ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі (спец.).

    • Тэорыя інфармацыі.
  2. Паведамленне аб становішчы спраў, звесткі аб чым-н.

    • Газетная і.
    • Сродкі масавай інфармацыі.

|| прым. інфармацыйны, ✂.

  • І. бюлетэнь.

інфекцыйны, ✂.

  1. гл. інфекцыя.

  2. Прызначаны для заразных хворых.

    • Інфекцыйная бальніца.