Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інтаксікацыя, , ж. (спец.).

Атручэнне арганізма ядавітымі рэчывамі — таксінамі.

|| прым. інтаксікацыйны, .

інтанаваць, ; незак. (кніжн.).

Вымаўляць або выконваць з якой-н. інтанацыяй (у 1 і 3 знач.).

інтанацыя, , ж.

  1. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні.

    • Пытальная і.
    • Апавядальная і.
  2. Характар вымаўлення, які выражае пачуцці таго, хто гаворыць.

    • Сардэчная і.
    • Аратарскія інтанацыі.
  3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.

    • Фальшывая і.

|| прым. інтанацыйны, .

інтарэс, , м.

  1. Асаблівая ўвага, цікавасць, якія праяўляюцца да каго-, чаго-н.

    • Вялікі і. да ўсяго новага.
  2. мн. Патрэбнасці, імкненні, мэты.

    • Эканамічныя інтарэсы дзяржавы.
  3. Карысць, выгода. Няма ніякіх інтарэсаў ехаць туды.

інтрадукцыя, , ж. (спец.).

Кароткі ўступ у некаторых музычных творах.

|| прым. інтрадукцыйны, .

інтрыга, , ж.

  1. Скрытыя непрыстойныя дзеянні для дасягнення чаго-н.

    • Весці інтрыгу супраць каго-н.
  2. Развіццё галоўнага дзеяння ў рамане, драме (кніжн.).

    • Складаная, заблытаная і.
  3. Любоўная сувязь.

    • Любоўная і.

|| памянш. інтрыжка, .

інтрыгаваць, ; незак.

  1. супраць каго (чаго). Весці інтрыгі (у 1 знач.).

  2. каго (што). Узбуджаць цікавасць чым-н. загадкавым, таямнічым.

|| зак. заінтрыгаваць, .

інтрыган, , м. (неадабр.).

Чалавек, які займаецца інтрыгамі (у 1 знач.).

  • Палітычны і.

|| ж. інтрыганка, .

|| прым. інтрыганскі, .

інтрыганства, , н.

Паводзіны і ўчынкі інтрыгана.

інтуіцыя, , ж.

  1. Чуццё, тонкае разуменне, пранікненне ў самую сутнасць чаго-н.

    • Чалавек багатай інтуіцыі.
  2. Непасрэднае пазнанне ісціны без дапамогі вопыту і лагічных вывадаў (спец.).

|| прым. інтуітыўны, .