Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інша...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. іншы, напр. іншабыццё, іншадумства;
  2. з чым-н. іншым, напр. іншамоўны, іншаформенны;
  3. які мае адносіны да чаго-н. іншага, напр. іншагародні, іншанацыянальны, іншапланецянін;
  4. па-іншаму, напр. іншасказальны, іншасказанне.

іншаверац, ✂, м. (уст.).

Чалавек іншай веры, іншай рэлігіі.

|| ж. іншаверка, ✂.

|| прым. іншаверскі, ✂.

іншагародні, ✂.

  1. Які жыве ў іншым горадзе, прыехаў або атрыманы з іншага горада.

    • І. жыхар.
    • Іншагародняя пошта.
  2. У дарэвалюцыйнай Расіі: селянін, які жыў у казацкай станіцы, але не належаў да казацкага саслоўя.

іншадумец, ✂, м.

Той, хто думае, мысліць інакш, чым хто-н., мае іншыя погляды, перакананні.

|| ж. іншадумка, ✂.

|| прым. іншадумскі, ✂.

іншадумны, ✂.

Які думае, мысліць інакш, чым хто-н., мае іншыя погляды, перакананні.

  • Іншадумныя члены з’езда.

іншадумства, ✂, н.

Светаўспрыманне іншадумцаў.

іншаземец, ✂, м.

Чалавек з іншай краіны, чужаземец.

|| ж. іншаземка, ✂.

іншаземны, ✂.

З іншай краіны, дзяржавы.

  • Іншаземныя звычкі.

іншамоўны, ✂.

  1. Які гаворыць на іншай мове; напісаны на іншай мове.

    • Іншамоўнае насельніцтва.
  2. Які належыць іншай мове.

    • Іншамоўныя словы (запазычаныя).

іншародзец, ✂, м.

У царскай Расіі: ураджэнец усходняй ускраіны Расіі, прадстаўнік адной з нацыянальных меншасцей, пераважна ўсходняй.

|| прым. іншародніцкі, ✂.