Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інкасатар, ✂, м.

Службовая асоба, якая займаецца прыёмам грошай ад арганізацый і ўстаноў для здачы іх у банк.

|| прым. інкасатарскі, ✂.

інквізітар, ✂, м.

  1. Суддзя інквізіцыі (у 1 знач.).

  2. перан. Пра жорсткага чалавека-мучыцеля.

|| прым. інквізітарскі, ✂.

  • Інквізітарскія метады.

інквізітарства, ✂, н.

Бязлітаснасць, жорсткасць, уласцівыя інквізітару.

інквізіцыя, ✂, ж.

  1. У 13—19 стст.: следчы і карны орган каталіцкай царквы, які дзейнічаў крайне жорсткімі метадамі ў барацьбе з ерэтыкамі.

    • Іспанская і.
  2. перан. Мучэнне, катаванне.

    • Гэта не жыццё, а і.

|| прым. інквізіцыйны, ✂.

інкогніта, прысл.

  1. прысл. Тайна, хаваючы сваё імя.

    • Прыехаць і.
  2. наз. нескл., н. Знаходжанне пад выдуманым імем.

    • Захоўваць і.
  3. наз. нескл. м. і н. Асоба, якая скрывае сваё сапраўднае імя.

    • Зноў з’явіўся (з’явілася) учарашні (учарашняе) і.

інкруставаць, ✂; зак. і незак.

Упрыгожваючы, урэзаць (уразаць) у вырабы ўзоры з іншага матэрыялу.

  • І. мэблю.
  • І. металам па дрэве.

|| наз. інкруставанне, ✂ і інкрустацыя, ✂.

інкрустатар, ✂, м.

Мастак, які займаецца інкрустацыяй.

|| прым. інкрустатарскі, ✂.

інкрустацыя, ✂, ж.

  1. гл. інкруставаць.

  2. Упрыгожанне (узоры, малюнкі), урэзаныя ў паверхню прадмета з іншага матэрыялу.

    • Шкатулка з інкрустацыяй.

інкрымінаваць, ✂; зак. і незак.

Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму-н. абвінавачанне ў чым-н.

  • І. каму-н. удзел у забойстве.

інкубатар, ✂, м.

Спецыяльнае ўстройства для штучнага вывядзення куранят, моладзі рыб і інш.

|| прым. інкубатарны, ✂.

  • Інкубатарныя кураняты.