Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інд...

Першая частка складаных слоў са знач. індывідуальны, напр. індзаказ, індпашыў.

індаеўрапейцы, , м.

Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.

|| прым. індаеўрапейскі, .

  • Індаеўрапейская прамова.
  • Індаеўрапейская сям’я моў (агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.).

індалогія, , ж.

Сукупнасць навук пра культуру Індыі.

|| прым. індалагічны, .

інданезійцы, , м.

Агульная назва народнасцей і плямён, якія складаюць асноўнае насельніцтва Інданезіі.

|| ж. інданезійка, .

|| прым. інданезійскі, .

індзейцы, , м.

Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

|| ж. індыянка, .

|| прым. індзейскі, .

індолаг, , м.

Спецыяліст у галіне індалогіі.

індуізм, , м.

Распаўсюджаная ў Індыі рэлігія, галоўныя плыні якой заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы.

|| прым. індуісцкі, .

індуктар, , м. (спец.).

Электрамагнітнае устройства, прызначанае для індукцыйнага награвання, а таксама невялікая электрамагнітная машына, якая выкарыстоўваецца ў тэлефоннай апаратуры.

|| прым. індуктарны, .

індукцыя, , ж.

  1. Спосаб разважання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).

  2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля (спец.).

|| прым. індукцыйны, .

індульгенцыя, , ж.

  1. У католікаў: грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца царквой ад імя папы рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.

  2. перан. Дазвол на якія-н. дзеянні, учынкі (кніжн.).