Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інсаляцыя, ✂, ж. (спец.).

Асвятленне сонечнымі промнямі.

  • Ступень інсаляцыі памяшкання.

|| прым. інсаляцыйны, ✂.

інсінуацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Паклёпніцкая выдумка, накіраваная супраць каго-н.

|| прым. інсінуацыйны, ✂.

інспектаваць, ✂; незак.

Правяраць правільнасць чыіх-н. дзеянняў шляхам нагляду і інструктавання.

  • І. школу.

|| наз. інспектаванне, ✂ і інспекцыя, ✂.

інспектар, ✂, м.

Службовая асоба, якая займаецца інспектаваннем каго-, чаго-н.

  • Фінансавы і.

|| прым. інспектарскі, ✂.

інспекцыя, ✂, ж.

  1. гл. інспектаваць.

  2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго-, што-н.

    • Санітарная і.

|| прым. інспекцыйны, ✂.

інспіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Нагаворамі, падбухторваннем выклікаць (выклікаць) у каго-н. якія-н. думкі, погляды і пад.

  • І. беспарадкі.

|| наз. інспірацыя, ✂ і інспіраванне, ✂.

інспіратар, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто інспіруе што-н.

|| прым. інспіратарскі, ✂.

інстанцыя, ✂, ж.

Асобная ступень у сістэме падначаленых адзін другому органаў (дзяржаўных, партыйных, судовых і інш.).

  • Вышэйшыя інстанцыі.
  • Хадзіць па інстанцыях.

|| прым. інстанцыйны, ✂.

інструктаваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) каму-н. кіруючыя ўказанні.

  • І. рабочых па тэхніцы бяспекі.

|| зак. праінструктаваць, ✂.

|| наз. інструктаж, ✂ і інструктаванне, ✂.

інструктар, ✂, м.

Службовая асоба, якая інструктуе каго-, што-н.

  • І. фізкультуры.
  • І. па турызме.

|| ж. інструктарка, ✂.

|| прым. інструктарскі, ✂.