Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інгалятар, ✂, м.

Апарат для інгаляцыі.

|| прым. інгалятарны, ✂.

інгаляцыя, ✂, ж.

Лячэнне ўдыханнем лекавых рэчываў (у выглядзе пары, газаў, распыленых вадкасцей).

  • Назначыць інгаляцыю.

|| прым. інгаляцыйны, ✂.

інгрэдыент, ✂, м. (кніжн.).

Састаўная частка чаго-н. (рэчыва, сумесі).

|| прым. інгрэдыентны, ✂.

інгушы, ✂, м.

Народ — карэннае насельніцтва Інгушэціі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. інгушка, ✂.

|| прым. інгушскі, ✂.

  • Інгушская мова.