Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аграно́м, ✂, м.

Спецыяліст па аграноміі.

аграно́мія, ✂, ж.

Комплекс навук аб апрацоўцы сельскагаспадарчых культур.

|| прым. агранамічны, ✂.

аграпрамысло́вы, ✂.

Які мае адносіны да сельскагаспадарчай вытворчасці, яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і рэалізацыі яе прадукцыі.

  • А. комплекс.

агра́рнік, ✂, м. (разм.).

Спецыяліст па аграрных пытаннях.

агра́рны, ✂.

Зямельны, сельскагаспадарчы, звязаны з землекарыстаннем, землеўладаннем.

  • Аграрная палітыка.
  • Аграрныя рэформы.

агра́рый, ✂, м.

  1. Буйны землеўладальнік, памешчык (кніжн.).

  2. Член аграрнай партыі.

агратэ́хнік, ✂, м.

Спецыяліст па агратэхніцы.

агратэ́хніка, ✂, ж.

Тэхналогія вырошчвання і апрацоўкі сельскагаспадарчых культур.

|| прым. агратэхнічны, ✂.

аграхі́мік, ✂, м.

Спецыяліст па аграхіміі.

аграхі́мія, ✂, ж.

Навука аб хімічных працэсах у глебе і раслінах, сілкаванні раслін, прымяненні ўгнаенняў.

|| прым. аграхімічны, ✂.