Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усмактаць, ✂; зак.

Увабраць у сябе, паглынуць; усмактаць.

  • Зямля ўсмактала вільгаць.

|| незак. усмоктваць, ✂.

усмаліць​1, ✂; зак. (разм.).

Добра засмаліць што-н.

  • У. лодку.

усмаліць​2, ✂; зак. (разм.).

Моцна ўдарыць.

  • У. пугай.
  • Замоўкні, бо зараз усмалю!

усмешка, ✂, ж.

Міміка твару, губ, вачэй, якая паказвае схільнасць да смеху, выражае радасць, задаволенасць і пад.

  • Чыстая ў.
  • Вясёлая ў.
  • Хітрая ў.

|| памянш. усмешачка, ✂.

усмешлівы, ✂.

З усмешкай на твары, які часта ўсміхаецца.

|| наз. усмешлівасць, ✂.

усміхацца, ✂; незак.

Усмешкай выражаць якія-н. пачуцці.

  • Жыццярадасна ў.

|| зак. усміхнуцца, ✂.

усобіца, ✂, ж.

Міжусобная варожасць.

  • Княжацкія ўсобіцы.

усохлы, ✂.

  1. Які высах, стаў вельмі сухім.

    • Усохлая зямля.
  2. Які засох, зачах.

    • Усохлае дрэўца.

усохнуцца, ✂; зак.

Тое, што і усохнуць (у 2 знач.).

  • Зерне ўсохлася.

|| незак. усыхацца, ✂.

|| наз. усыханне, ✂.

усохнуць, ✂; зак.

  1. Стаць цвёрдым ад высыхання.

    • Зямля ўсохла.
  2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме ад высыхання.

    • Зерне ўсохла.
  3. Засохнуць, зачахнуць.

    • Яблыня ўсохла.

|| незак. усыхаць, ✂.

|| наз. усыханне, ✂.