Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цырымоніцца, ✂; незак.

  1. Захоўваць правілы прынятага этыкету; быць цырымонным.

  2. Праяўляць празмерную мяккасць; сарамлівасць.

    • Не трэба з ім ц.

|| зак. пацырымоніцца, ✂.

цырымонія, ✂, ж.

  1. Устаноўлены ўрачысты абрад, парадак правядзення чаго-н.

    • Вясельная ц.
    • Ц. прыёму.
  2. перан., звычайна Вымушанасць, ненатуральнасць у паводзінах.

    • Навошта гэтыя цырымоніі?
    • Прашу без цырымоній.

|| прым. цырыманіяльны, ✂.

цырымонны, ✂.

  1. Як пры цырымоніі (у 1 знач.), чапурысты.

    • Ц. паклон.
  2. Схільны да цырымоній (у 2 знач.).

    • Ц. чалавек.

|| наз. цырымоннасць, ✂.

цыста, ✂, ж. (спец.).

Абалонка, утвораная некаторымі арганізмамі (напр. бактэрыямі і прасцейшымі), якая засцерагае іх пры неспрыяльных знешніх умовах.

цыстаскапія, ✂, ж. (спец.).

Метад даследавання ўнутранай паверхні мачавога пузыра з дапамогай цыстаскопа.

|| прым. цыстаскапічны, ✂.

цыстаскоп, ✂, м.

Інструмент для агляду поласці мачавога пузыра.

|| прым. цыстаскопны, ✂.

цыстыт, ✂, м. (спец.).

Запаленне мачавога пузыра.

|| прым. цыстытны, ✂.

цыстэрна, ✂, ж.

Вялікі рэзервуар, а таксама вагон або аўтамабіль з такім рэзервуарам для захоўвання або перавозкі вадкасці.

  • Нафтавая ц.

|| прым. цыстэрнавы, ✂.

цытаваць, ✂; незак.

Прыводзіць адкуль-н. цытату.

  • Ц. класікаў літаратуры.

|| зак. працытаваць, ✂.

|| наз. цытаванне, ✂ і цытацыя, ✂.

цытадэль, ✂, ж.

  1. Гарадская крэпасць.

  2. перан. Цвярдыня, апора (высок.).

    • Ц. міру.
    • Брэсцкая ц.