Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сліна, , ж.

Цягучая вадкасць, якая выдзяляецца ў поласці рота чалавека і жывёлы і садзейнічае змочванню і пераварванню ежы.

  • Глытаць сліну (таксама перан. з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што-н. смачнае, прывабнае, але недаступнае).
  • Пырскаць слінай (таксама перан. гаварыць узрушана, з гневам, абурэннем і пад.).

|| прым. слінны, .

  • Слінныя залозы.

слінавыдзяленне, , н.

Выдзяленне сліны сліннымі залозамі.

|| прым. слінавыдзяляльны, .

слінацячэнне, , н.

Узмоцненае выдзяленне сліны.

слініць, ; незак.

  1. Змочваць слінай.

    • С. нітку.
  2. Пэцкаць слінай.

    • Нельга с. кнігу.

|| зак. наслініць, , паслініць, і заслініць, .

слінявы, (разм. пагард.).

Вымазаны слінай; такі, у якога цячэ з рота сліна.

  • Слінявае дзіця.

|| наз. слінявасць, .

слова, , н.

  1. Моўная адзінка, якая служыць для называння паняццяў, прадметаў, асоб, дзеянняў, станаў, прымет, сувязей, адносін, ацэнак.

    • Знамянальныя словы.
    • Службовыя словы.
    • Іншамоўныя словы.
    • Падзяліць словы на склады.
    • С. ў слова (пра пераказ, пераклад дакладна).
    • Ад слова да слова. (ад пачатку да канца).
    • Не абмовіцца ні адным словам (змаўчаць).
    • У адно с. (разам, адначасова падумаць, сказаць).
    • С. за слова - 1) пра паступовае развіццё размовы; 2) спрачаючыся, пасварыцца.
  2. адз. Маўленне, здольнасць гаварыць.

    • Дар слова.
    • Працаваць над словам.
  3. звычайна мн. Гаворка, размова, што-н. сказанае.

    • Падбадзёрыць добрым словам.
    • Зразумела без слоў.
    • Не трэба лішніх слоў.
    • З чужых слоў (з таго, што сказана кім-н.).
    • Перадаць прачытанае сваімі словамі (не дакладна, але захоўваючы сэнс прачытанага).
    • Сказаць некалькі слоў на развітанне.
  4. адз. Вуснае публічнае выступленне, прамова дзе-н.

    • Заключнае с. на выбарным сходзе.
  5. адз. Права, дазвол гаварыць публічна.

    • Атрымаць с. для выступлення.
  6. адз., з азначэннем. Думка, вывад; дасягненне ў якой-н. галіне.

    • У гэтай справе трэба с. вучоных.
    • Новае с. ў навуцы.
  7. Тое, што і абяцанне.

    • Даў с. — стрымай!
    • Не вер яму на слова.
    • Узяць с. з сябра.
  8. мн. Тэкст да вакальнага твора.

    • Песня на словы Адама Русака.
  9. адз. Літаратурны твор у форме аратарскай прамовы, пропаведзі ці паслання (уст.).

    • «С. аб палку Ігаравым».

  • Адным словам — карацей кажучы.

  • Глытаць словы — гаварыць неразборліва.

  • Да слова сказаць — у сувязі са сказаным.

  • Слоў няма пабочн. сл. (разм.) — канешне, так.

  • У двух словах (разм.) — коратка.

  • Цвёрдае слова — якому можна верыць.

  • Закінуць слова за каго (разм.) — падтрымаць пры неабходнасці.

  • Браць слова назад (разм.) — адмаўляцца ад сказанага.

  • Апошняе слова — 1) навейшае дасягненне (кніжн.); 2) заключнае слова падсуднага.

|| памянш. слоўца, .

|| прым. слоўны, .

словаблудства, , н. (пагард.).

Пустаслоўе, балбатня, якія выдаюцца за сур’ёзнае разважанне аб чым-н.

  • Займацца словаблудствам.

словазлучэнне, , н.

У граматыцы: спалучэнне двух або некалькіх слоў, аб’яднаных падпарадкавальнай сувяззю.

|| прым. словазлучальны, .

словазмяненне, , н.

У граматыцы: змяненне слоў па іх граматычных формах.

  • С. дзеяслова.

|| прым. словазмяняльны, і словазменны, .

словам, пабочн. сл.

Карацей кажучы, увогуле.

  • С., заўтра першы дзень адпачынку.