Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

семярык, , м.

  1. Мера або прадмет, якія змяшчаюць у сабе сем якіх-н. адзінак.

    • С. пшаніцы.
  2. Сем коней у адной запрэжцы.

|| прым. семярычны, .

сена, , н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле.

|| памянш.-ласк. сянцо, .

|| прым. сянны, .

сена...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да сена, напр. сеназбіральнік, сенакасілка, сенапагрузчык, сенанарыхтоўка, сенапад’ёмнік, сенапрэс, сенаразбіўка, сенасушылка, сенасховішча, сенафураж.

сенажаць, , ж.

  1. Месца, дзе расце трава на сена; луг.

    • Скарыстаць пад с.
    • Пакасіць сенажаці.
  2. Час касьбы.

    • Пачалася с.

|| прым. сенажатны, .

сенакасілка, , ж.

Сельскагаспадарчая машына для касьбы травы.

сенакос, , м.

  1. Касьба травы на сена.

    • Хутка пачнецца с.
  2. Пара ўборкі сена.

    • Вясёлая пара лета — с.
  3. Месца касьбы травы.

    • С. наш далёка на балоце.

|| прым. сенакосны, .

сенанарыхтоўкі, .

Планавая нарыхтоўка сена.

|| прым. сенанарыхтоўчы, .

сенасушылка, , ж.

Устаноўка для штучнай сушкі травы.

сенат, , м.

  1. У старажытным Рыме: дзяржаўны савет, вышэйшы орган кіравання.

  2. Ў царскай Расіі: вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова.

  3. Верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых дзяржавах.

|| прым. сенацкі, .

сенатар, , м.

Член сената.

|| прым. сенатарскі, .