прачакацца, ✂; зак. (разм.).
Стаміцца ад доўгага чакання.
прачакаць, ✂; зак.
Правесці які-н. час у чаканні.
- Дарэмна прачакаў увесь вечар.
прачарціць, ✂; зак.
-
Чэрцячы, правесці, вычарціць (лінію).
-
Правесці які-н. час, займаючыся чарчэннем.
|| незак. прачэрчваць, ✂.
прачасаць1, ✂; зак.
-
Апрацаваць часаннем (валакно).
-
перан. Пільна агледзець, абследаваць або абстраляць (якую-н. прастору, участак).
|| незак. прачэсваць, ✂.
|| наз. прачэсванне, ✂ і прачоска, ✂.
прачасаць2, ✂; зак. (спец.).
Вычасаць у даўжыню.
|| наз. прачоска, ✂.
прачка, ✂, ж.
Работніца, якая займаецца мыццём бялізны.
прачулы, ✂.
Напоўнены вялікім пачуццём.
|| наз. прачуласць, ✂.