Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усёедны, ✂.

Які можа есці ўсякую ежу.

  • Усёедная жывёліна.

|| наз. усёеднасць, ✂.

усёзнайка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. іран.).

Чалавек, які самаўпэўнена думае, што ён усё ведае.

усёзнайства, ✂, н. (разм. іран.).

Паводзіны, уласцівыя ўсёзнайку.

усёмагутнасць, ✂, ж. (высок.).

Бязмежная сіла, магутнасць.

  • У. чалавечага розуму.

усёмагутны, ✂ (высок.).

Які валодае бязмежнай магутнасцю.

усё-такі, часц. і злуч. уступальны. (разм.).

Тым не менш, нягледзячы на што-н.

  • Я многа пражыў на свеце, а ў. такое бачу ўпершыню.
  • У. ты не паехаў.

ускалупнуць, ✂ і ускалупіць, ✂; зак.

Калупнуўшы, прыўзняць знізу.

|| незак. ускалупліваць, ✂ і ускалупваць, ✂.

ускалыхнуцца, ✂; зак.

  1. Пачаць калыхацца.

    • Ад ветру ўскалыхнулася возера.
  2. перан. Прыйсці ў рух, у хваляванне, пачаць праяўляць дзейнасць.

    • Народ ускалыхнуўся.

ускалыхнуць, ✂; зак.

  1. Прымусіць калыхацца.

    • Вецер ускалыхнуў лісце.
  2. перан. Прывесці ў рух, абудзіць да дзейнасці, усхваляваць.

    • Страшныя чуткі ўскалыхнулі сяло.

ускапаць, ✂; зак.

Капаючы, узрыхліць.

  • У. агарод.

|| незак. ускопваць, ✂.

|| наз. ускопванне, ✂.