Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

авія...

Першая частка складаных слоў, якая мае знач. авіяцыйны, напр. авіязавод, авіятранспарт, авіябаза, авіядэсант, авіямеханік, авіяшкола.

авіяканстру́ктар, ✂, м.

Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.

|| прым. авіяканструктарскі, ✂.

авіямадэлі́зм, ✂, м.

Канструяванне, пабудова і запуск мадэлей самалётаў, планёраў і іншых лятальных апаратаў.

|| прым. авіямадэльны, ✂.

  • А. гурток.

авіямадэлі́ст, ✂, м.

Той, хто займаецца авіямадэлізмам.

|| ж. авіямадэлістка, ✂.

|| прым. авіямадэлісцкі, ✂.

авіямадэ́ль, ✂, м.

Мадэль лятальнага апарата.

|| прым. авіямадэльны, ✂.

авіяно́сец, ✂, м.

Ваенны карабель, які служыць плывучай базай для баявых самалётаў.

авіяно́сны, ✂.

Які мае адносіны да авіяцыі, што базіруецца на авіяносцах.

  • Авіяноснае злучэнне.

авіяпо́шта, ✂, ж.

Перавозка пошты паветраным транспартам; паветраная пошта.

авія́тар, ✂, м.

Той, хто займаецца авіяцыяй, лёткай справай; лётчык.

|| прым. авіятарскі, ✂.

авія́цыя, ✂, ж.

  1. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот.

    • Ваенная А.
    • Налёт авіяцыі.
  2. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах і пад.

|| прым. авіяцыйны, ✂.