Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прывольны, ✂.

  1. Свабодны, прасторны.

    • Прывольныя палі.
  2. Пра ўмовы жыцця: вольны, нічым не абмежаваны.

    • Прывольнае жыццё.
    • Прывольна (прысл.) жывецца.

|| наз. прывольнасць, ✂.

прывучыць, ✂; зак.

Прымусіць прывыкнуць да каго-, чаго-н., навучыць чаму-н., выпрацаваць навык да чаго-н.

  • П. да парадку.

|| незак. прывучаць, ✂ і прывучваць, ✂.

|| звар. прывучыцца, ✂.

|| незак. прывучацца, ✂ і прывучвацца, ✂.

|| наз. прывучэнне, ✂ і прывучванне, ✂.

прывыкальнасць, ✂, ж.

Наяўнасць прывычкі да чаго-н. (звычайна пра лекавыя сродкі).

  • П. да снатворнага.

прывыклы, ✂.

Які прывык да чаго-н., мае прывычку да чаго-н.

  • Прывыклае да шуму вуха.

прывыкнуць, ✂; зак.

  1. да чаго і з інф. Набыць прывычку да чаго-н.

    • П. рана ўставаць.
  2. да каго-чаго. Асвоіцца з кім-, чым-н.

    • П. да новых знаёмых.

|| незак. прывыкаць, ✂.

|| наз. прывыканне, ✂.

прывычка, ✂, ж.

  1. Засвоеная на працягу часу схільнасць, манера паводзін, дзеянняў, якая стала звычайнай, пастаяннай.

    • Дрэнная п.
    • Увайшло ў прывычку займацца гімнастыкай.
    • Узяць у прывычку.
  2. Навык, уменне, набытае вопытам.

    • Без прывычкі касіць цяжка.

прывычны, ✂.

  1. Які стаў прывычкай.

    • П. ўклад жыцця.
  2. Вядомы, добра знаёмы, такі, да якога прывык.

    • Прывычныя з дзяцінства мясціны.
    • Прывычныя сцены.
  3. Які прывык, прывучыўся да чаго-н. (разм.).

    • Рукі, прывычныя да ўсякай працы.

|| наз. прывычнасць, ✂.

прывязацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Прымацавацца да чаго-н. вяроўкай.

    • П. поясам да слупа.
  2. перан., да каго-чаго.

    • Пачаць дакучаць, прыставаць.
    • П. з пытаннямі.
  3. перан., да каго-чаго або за кім-чым.

    • Пачаць неадступна ісці за кім-, чым-н.
    • Сабака прывязаўся да хлопчыка.

|| незак. прывязвацца, ✂.

прывязаць, ✂; зак.

  1. што да чаго. Прымацаваць, завязваючы.

    • П. лейцы да канавязі.
  2. каго-што да каго-чаго. Прымацаваць, злучаючы рэменем, вяроўкай і пад.

    • П. каня да дрэва.
  3. перан., што да чаго. У думках злучыць, суаднесці з чым-н.

    • П. пабудову да мясцовасці.

|| незак. прывязваць, ✂.

|| наз. прывязка, ✂ і прывязванне, ✂.

прывязны, ✂.

Які мае прыстасаванне для прывязвання, такі, які можна прывязаць.

  • Прывязныя лыжы.