Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плато, нескл., н.

Раўніна, размешчаная адносна высока над ўзроўнем мора і аддзеленая ад суседняй мясцовасці крутымі схіламі.

платформа, , ж.

  1. Памост, пляцоўка, у прыватнасці, на чыгуначных станцыях для пасадкі, пагрузкі.

    • Поезд адыходзіць ад трэцяй платформы.
  2. Невялікая чыгуначная станцыя.

  3. Таварны вагон з невысокімі бартамі без даху.

  4. Палітычная праграма партыі, апазіцыі (кніжн.).

    • Выбарчая п. партыі.

|| прым. платформенны, .

плаў:

  • на плаве (спец.) — пра судны, плавальныя сродкі: на вадзе, у плаваючым стане.

    • Трымацца на плаве.

плаў...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) плывучы, напр. плаўбаза, плаўзавод, плаўкран;
  • 2) які мае адносіны да плавання, напр. плаўсастаў (маракі ці рачнікі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у плаванні).

плаўка, , ж.

  1. гл. плавіць.

  2. Выплаўлены за адзін вытворчы цыкл метал (спец.).

    • Домна выдала першую плаўку.

плаўкі1 прым.

Здольны лёгка плавіцца.

  • Плаўкія металы.

|| наз. плаўкасць, .

плаўкі2,

Кароткія мужчынскія трусы для плавання, якія шчыльна аблягаюць цела.

плаўлены, :

  • плаўлены сыр — гатунак мяккага сыру.

плаўні, .

Парослыя водалюбівай расліннасцю нізкія берагі рэк і астраўкі, якія затапляюцца вясной.

  • Прырэчныя п.

|| прым. плаўневы, .

плаўнік, , м.

Орган руху ў рыб і водных жывёл.

|| прым. плаўніковы, .