платформа, , ж.

  1. Памост, пляцоўка, у прыватнасці, на чыгуначных станцыях для пасадкі, пагрузкі.

    • Поезд адыходзіць ад трэцяй платформы.
  2. Невялікая чыгуначная станцыя.

  3. Таварны вагон з невысокімі бартамі без даху.

  4. Палітычная праграма партыі, апазіцыі (кніжн.).

    • Выбарчая п. партыі.

|| прым. платформенны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)