Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міліцыя, ✂, ж.

  1. У краінах СНД адміністрацыйная ўстанова для аховы грамадскага парадку, а таксама асабістай бяспекі грамадзян і іх маёмасці.

  2. зб. Работнікі гэтай установы.

  3. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.

|| прым. міліцэйскі, ✂ і міліцыйны, ✂.

міліцыянер, ✂, м.

Работнік міліцыі (у 1 знач.).

|| прым. міліцэйскі, ✂ і міліцыянерскі, ✂.

  • Міліцэйскія абавязкі.
  • Міліцыянерскі шынель.

мілка, ✂, ж. (разм.).

Ласкавая назва жанчыны, дзяўчыны.

мілорд, ✂, м.

Ветліва-пачцівы зварот у англічан да мужчыны з прывілеяваных класаў.

мілы, ✂.

  1. Які выклікае прыхільнасць да сябе; прыемны, абаяльны.

    • Мілая ўсмешка.
  2. Блізкі сэрцу, любімы, дарагі.

    • Душу поўнілі мілыя краявіды.
  3. Каханы.

    • З мілым рай і ў будане.

◊

  • За мілую душу (разм.) — з вялікім задавальненнем.

мільгацець, ✂; незак.

  1. Свяціць няроўным, перарывістым святлом; іскрыцца. У далечыні мільгацелі агеньчыкі.

  2. З’яўляцца ў полі зроку і знікаць, праносіцца перад вачыма.

    • Мільгацяць пералескі і нівы спелай збажыны.
  3. перан. Хутка праносіцца ў памяці.

    • Думкі мільгацелі ў галаве.

|| наз. мільгаценне, ✂.

мільгаць, ✂; незак.

  1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць.

    • Між дрэў мільгала постаць.
  2. Хутка праносіцца адно за адным.

    • Мільгалі тэлеграфныя слупы.
  3. Тое, што і мігаць (у 3 і 4 знач.).

    • Мільгаюць агеньчыкі.
  4. перан. Праносіцца ў памяці.

    • Ужо не раз мільгала думка стаць ляснічым.

|| аднакр. мільгануць, ✂.

|| наз. мільганне, ✂.

мільён, ✂, м.

Лік і колькасць, роўная тысячы тысяч.

  • Мільёны рублёў (мноства).

|| прым. мільённы, ✂.

мільянер, ✂, м.

  1. Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільёны (якіх-н. грашовых адзінках).

    • Калгас-м.
  2. перан. Той, хто выканаў работу, вынікі якой ацэньваюцца мільёнамі адзінак.

    • Лётчыкі-мільянеры (якія наляталі звыш мільёна кіламетраў).

|| ж. мільянерка, ✂.

мільярд, ✂, м.

Лік і колькасць, роўная тысячы мільёнаў.

  • Мільярды зорак (мноства).

|| прым. мільярдны, ✂.