мільгаць, ; незак.

  1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць.

    • Між дрэў мільгала постаць.
  2. Хутка праносіцца адно за адным.

    • Мільгалі тэлеграфныя слупы.
  3. Тое, што і мігаць (у 3 і 4 знач.).

    • Мільгаюць агеньчыкі.
  4. перан. Праносіцца ў памяці.

    • Ужо не раз мільгала думка стаць ляснічым.

|| аднакр. мільгануць, .

|| наз. мільганне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)