Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ва́за, , ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння.

  • Хрустальная в.

|| памянш. вазачка, .

|| прым. вазавы, .

вазах, , м.

Той, хто перавозіць грузы на конях.

|| прым. вазацкі, .

вазелі́н, , м.

Мазь, якую атрымліваюць з нафты (ужываецца ў медыцыне, касметыцы, тэхніцы).

  • Борны в.

|| прым. вазелінавы, .

вазі́цца, ; незак.

  1. Катацца.

    • В. на санках.
  2. перан., з кім-чым. Аддаваць многа часу якой-н. справе, важдацца (разм.).

    • В. са справаздачай.

вазі́ць, ; незак.

  1. Тое, што і везці (але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

    • В. дровы з лесу.
  2. Катаць.

    • В. дзіця ў калясачцы.

|| наз. возка, .

вазо́к, , м.

  1. Памяншальнае да воз (у 1 і 3 знач.).

  2. Лёгкія, спецыяльна абсталяваныя для выезду сані.

вазо́н, , м.

  1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна.

  2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.

|| прым. вазонны, .

вазо́ўня, , ж.

Спецыяльнае памяшканне для захоўвання вазоў (у 1 знач.).

|| прым. вазоўневы, .

вайна́, , ж.

  1. Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад.

    • Першая сусветная в.
    • Вялікай Айчынная в.
    • Халодная в.
    • Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н.
    • Пайсці на вайну.
    • В. нерваў (перан.).
  2. перан. Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н.

    • Эканамічная в.
    • Аб’явіць вайну бракаробам.

|| прым. ваенны, .

вайско́вец, , м. (разм.).

Асоба, якая знаходзіцца на ваеннай службе; ваеннаслужачы.