Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасянка, , ж.

Невялічкая птушка сямейства аўсянкавых.

прасячы, і прасекчы, ; зак.

  1. Секучы, зрабіць навылётную адтуліну ў чым-н.

    • П. акно.
    • П. палонку.
  2. Прабіць, сцябаючы або ўдараючы вострым.

    • П. бот сякерай.
    • П. пугай скуру.
  3. Зрабіць праход, праезд у чым-н. пры дапамозе інструментаў, прылад.

    • П. дарогу ў гарах.

|| незак. прасякаць, .

|| наз. прасяканне, .

прата...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «прота...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. пратапоп, прататып.

пратакаліраваць, ; незак. (кніжн.).

Складаць пратакол (у 1, 2 і 3 знач.).

|| зак. запратакаліраваць, .

пратакол, , м.

  1. Дакумент з запісам усяго, што адбывалася на пасяджэнні, сходзе, допыце.

    • П. схода.
    • П. допыту.
  2. Дакумент, які сведчыць аб якім-н. факце.

    • П. анатаміравання трупа.
  3. Акт аб парушэнні грамадскага парадку.

    • Скласці п. на хулігана.
  4. Адзін з відаў міжнародных пагадненняў (спец.).

  • Дыпламатычны пратакол (спец.) — сукупнасць правіл, якія датычацца ажыццяўлення розных дыпламатычных актаў.

|| прым. пратакольны, .

праталіна, , ж.

Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля.

|| памянш. праталінка, .

пратаплазма, , ж. (спец.).

Асноўнае рэчыва клеткі жывёльнага і расліннага арганізма.

|| прым. пратаплазменны, .

пратапоп, , м.

Ранейшая назва протаіерэя.

|| прым. пратапопскі, .

пратаптаць, ; зак.

  1. Утварыць, пракласці частай хадзьбой.

    • П. сцежку.
  2. Працерці хадзьбой; пранасіць да дзірак.

    • П. падэшвы.

|| незак. пратоптваць, .

пратараньваць, ; незак.

Тое, што і тараніць (у 2 знач.).