Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прастругаць, ✂; зак.

  1. Выстругаць паглыбленне, паз у чым-н.

    • П. дошку.
  2. Правесці які-н. час стругаючы.

|| незак. прастругваць, ✂.

прастрыгчы, ✂; зак.

  1. Выстрыгчы падоўжную паласу на чым-н.

  2. Правесці які-н. час, займаючыся стрыжкай чаго-н.

|| незак. прастрыгаць, ✂.

прастрэл, ✂, м. (разм.).

Прастудная хвароба — востры боль, ламота, калаццё ў паясніцы і інш. частках цела.

прастрэліць, ✂; зак.

Страляючы, прабіць наскрозь.

  • П. руку.

|| незак. прастрэльваць, ✂.

|| наз. прастрэльванне, ✂.

прастрэльвацца, ✂; незак.

Быць адкрытым для абстрэлу.

  • Пазіцыі прастрэльваюцца з вышыні.

прастрэльваць, ✂; незак.

  1. гл. прастрэліць.

  2. Мець магчымасць абстрэльваць які-н. участак поўнасцю, на ўсёй прасторы яго.

    • П. пазіцыі праціўніка.

прастуда, ✂, ж.

Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма.

  • Пабойвацца прастуды.

|| прым. прастудны, ✂.

прастудзіцца, ✂; зак.

Захварэць ад прастуды.

  • П. ў дарозе.

|| незак. прастуджвацца, ✂.

прастудзіць, ✂; зак.

Прастудай выклікаць хваробу, захворванне.

  • П. дзяцей.
  • П. вуха.

|| незак. прастуджваць, ✂.

прастудлівы, ✂ (разм.).

Які лёгка прастуджваецца.