Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыраваць, ✂; незак.

Зашываць дзіркі ў тканіне, вырабе густымі пераплеценымі сцяжкамі з нітак.

  • Ц. панчохі.
  • Ц. рыбалоўную сетку.

|| зак. зацыраваць, ✂.

|| наз. цыраванне, ✂ і цыроўка, ✂.

цырата, ✂, ж.

Тканіна, пакрытая з аднаго боку асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.

|| прым. цыратны, ✂ і цыратовы, ✂.

цырк, ✂, м.

  1. Від тэатральнага мастацтва, які аб’ядноўвае выступленні акрабатаў, гімнастаў, клоўнаў, дрэсіроўшчыкаў і пад.

  2. Будынак і ўстанова для паказу такога мастацтва.

  3. перан. Пра што-н. смешнае (разм.).

|| прым. цыркавы, ✂.

цыркарама, ✂, ж.

Кіно з панарамным экранам, які акружае глядзельную залу.

|| прым. цыркарамны, ✂.

  • Ц. фільм.

цыркацтва, ✂, н. (разм.).

Захапленне трукамі і іншымі цыркавымі прыёмамі пры выкананні чаго-н.

|| прым. цыркацкі, ✂.

цыркацца, ✂; незак.

Тое, што і цыркаць (у 4 знач.).

|| наз. цырканне, ✂.

цыркаць, ✂; незак.

  1. Ліцца маленькімі струменьчыкамі з перапынкамі.

    • Чуваць, як у даёнку цыркае малако.
  2. Пляваць праз зубы.

    • Ц. слюнай сліна.
  3. Пра насякомых, птушак: стракатаць.

    • У траве цыркаюць конікі.
  4. перан. Плаціць, даваць што-н. дробнымі порцыямі, патроху.

|| аднакр. цыркнуць, ✂.

|| наз. цырканне, ✂.

цыркач, ✂, м. (разм.).

Цыркавы артыст.

|| ж. цыркачка, ✂.

|| прым. цыркацкі, ✂.

цыркуль, ✂, м.

Інструмент для вычэрчвання акружнасцей, дуг, вымярэнняў і пераносу размераў на чарцяжы.

|| прым. цыркульны, ✂.

цыркульны, ✂.

  1. гл. цыркуль.

  2. Які мае форму акружнасці або часткі акружнасці, кругападобны (спец.).

    • Цыркульная зала.