Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

слепнуць, ✂; незак.

Рабіцца сляпым, траціць зрок.

  • С. к старасці.
  • С. ад празмернага чытання.

|| зак. аслепнуць, ✂.

слесар, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў.

  • С.-зборшчык.
  • С.-сантэхнік.

|| прым. слесарскі, ✂.

слёза...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да слёз (у 1 знач.), напр. слёзавыдзяленне, слёзатачывасць, слёзатачывы, слёзацячэнне.

слёзавыдзяленне, ✂, н. (спец.).

Выдзяленне слёз слёзнымі залозамі.

|| прым. слёзавыдзяляльны, ✂.

слёзатачывы, ✂.

  1. Які пакутуе безупынным выдзяленнем слёз.

    • Слёзатачывыя вочы.
  2. Які выклікае выдзяленне слёз.

    • С. газ.

|| наз. слёзатачывасць, ✂.

слёзацячэнне, ✂, н.

Павышанае слёзавыдзяленне.

слёзны, ✂.

  1. гл. сляза.

  2. Які мае намер расчуліць, разжаліць каго-н.

    • Слёзнае пісьмо.
    • Слёзна (прысл.) прасіць.
  3. Набыты цяжкай працай.

    • Слёзныя капейкі.

сліва, ✂, ж.

Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з невялікімі сакавітымі пладамі з костачкай ў сярэдзіне, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. слівавы, ✂.

  • С. джэм.

слівень, ✂, м.

Змяя сямейства вужоў бурага (самцы) або шэрага (самкі) колеру.

слівянка, ✂, ж.

Наліўка, настоеная на слівах.