Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

проціяддзе, , н.

Рэчыва, якое спыняе або аслабляе дзеянне яду.

  • П. супраць коснасці (перан., кніжн.).

процьма, , ж.

  1. Бездань, прорва (у 1 знач.; уст.).

  2. перан., каго-чаго.

    • Вялікае мноства, безліч.
    • П. народу.

прочкі, , н. (разм.).

Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў.

  • Пайсці ў п.

прочырк, , м.

Рыска, пракрэсленае месца, якое абазначае пропуск чаго-н.

  • П. у анкеце.

прошва, , ж.

Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць ў настольнік, ручнік і пад.

  • Яна цудоўна вышывала і пляла з нітак прошвы.

прошлы, :

  • прошлы час — у граматыцы: форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне, што адбывалася да моманту гаворкі пра яго або якога-н. іншага дзеяння ў мінулым.