Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праваліцца, ; зак.

  1. Упасці ў якую-н. адтуліну.

    • П. ў яму.
    • Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.).
    • Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды).
    • П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; разм.).
  2. Абрушыцца ад цяжару.

    • Столь правалілася.
  3. перан. Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; разм.).

    • Спробы праваліліся.
    • П. на экзамене.
  4. перан. Прапасці, знікнуць (разм.).

    • Куды ты праваліўся на два тыдні?
  5. Тое, што і уваліцца​1 (у 2 знач.).

    • Вочы праваліліся.

|| незак. правальвацца, .

|| наз. правал, .

праваліць, ; зак.

  1. Праламаць, абрушыць.

    • П. падлогу.
  2. Загубіць якую-н. справу (разм.).

    • П. мерапрыемства.
  3. Адхіліць, адвесці (разм.).

    • П. кандыдата.
    • П. каго-н. на экзамене (паставіць «незадавальняюча»).

|| незак. правальваць, .

|| наз. правал, .

правамерны, (кніжн.).

Унутрана апраўданы, заснаваны на праве, заканамерны.

  • Правамерныя дзеянні.

|| наз. правамернасць, .

правамоцны, (кніжн.).

Які мае законныя правы, паўнамоцтвы.

  • П. сход.

|| наз. правамоцтва, .

правансаль, , м.

Соус з жаўткоў з алеем і вострымі прыправамі.

  • Капуста п. (кіслая капуста з алеем і прыправамі).

праванскі, :

  • праванскі алей — самы лепшы гатунак аліўкавага алею.

правапарадак, , м. (кніжн.).

Парадак грамадскіх адносін, замацаваны прававымі нормамі.

правапарушальнік, , м. (афіц.).

Асоба, вінаватая ў правапарушэнні, якая парушыла закон.

|| ж. правапарушальніца, .

правапарушэнне, , н. (афіц.).

Парушэнне права, законаў; злачынства.

  • Прафілактыка правапарушэнняў.

правапіс, , м.

Агульнапрынятыя, узаконеныя правілы пісьма, арфаграфія.

  • П. беларускай мовы.

|| прым. правапісны, .