праваліцца, ; зак.

  1. Упасці ў якую-н. адтуліну.

    • П. ў яму.
    • Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.).
    • Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды).
    • П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; разм.).
  2. Абрушыцца ад цяжару.

    • Столь правалілася.
  3. перан. Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; разм.).

    • Спробы праваліліся.
    • П. на экзамене.
  4. перан. Прапасці, знікнуць (разм.).

    • Куды ты праваліўся на два тыдні?
  5. Тое, што і уваліцца​1 (у 2 знач.).

    • Вочы праваліліся.

|| незак. правальвацца, .

|| наз. правал, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)